Пуцін стварыў хаос на ўсходзе Украіны, аднак больш яго не кантралюе


Рэферэндум на ўсходзе Украіны незаконны. Захад не прызнае яго вынікаў. А супраць Расеі ўводзяцца новыя санкцыі. Гэткія вынікі сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Еўразвязу. Пра санкцыі Еўропы ў дачыненні Крамля – у «Гарачым каментары».

«Няма магчымасці параўнаць дзеянні ЕЗ і сепаратыстаў. У Еўразвязу няма рычагоў кіравання сітуацыі, нават у Расеі яны ёсць толькі у нейкім сэнсе. Аднак цяпер у рэгіёне анархія і хаос. Мне здаецца, Пуцін гэта пачаў, аднак ён больш не кіруе тым, што там адбываецца. Кіеў не кіруе таксама, – адзначае Конрад Заштаўт з Польскага інстытуту міжнародных справаў. – Ніхто не мог супрацьдзеяць рэферэндуму».

{movie}Пуцін стварыў хаос на ўсходзе Украіны, аднак больш яго не кантралюе |right|16381{/movie}

На думку палітолага, з боку Захаду ёсць канкрэтны лобінг Масквы. «Ёсць свае інтарэсы з розных краінаў Еўропы. Францыя прадала караблі тыпу «Містраль», ёсць групы, якія будуць працаваць на тое, каб змякчыць санкцыі, і гэта небяспечна».



Конрад Заштаўт таксама лічыць, што Еўропа можа «праглынуць» і далучэнне Данбасу да Расеі. «Гэты варыянт рэальны, я баюся, што гэты пратэст Еўропы можа быць такі слабы, як і ў дачыненні Крыму. Пуцін спрабуе ўзнавіць імперыю з маленькіх частак. Падаецца, што ў яго ёсць стратэгія, але гэта будзе катастрофа, калі Расея ўвойдзе з войскамі ў Данбас. Перадусім для Украіны».

Чаму Пуцін дагэтуль не пракаментаваў вынікаў рэферэндуму, ці патрэбны Данбас Расеі – больш у размове ў «Гарачым каментары».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў