Вынікі псеўдарэферэндуму: Рэгіён у стане вайны


Пра сапраўдныя вынікі галасавання і абстаноўку ў рэгіёне распавядае грамадскі актывіст Віталій Аўчарэнка з Данецку.

Паводле актывіста, рэферэндум нікім не прызнаны, самі бюлетэні надрукавалі на звычайным ксераксе, людзі маглі галасаваць некалькі разоў. Нават Партыя рэгіёнаў, якая займае на ўсходзе асноўныя пазіцыі, называла прадстаўнікоў ДНР некарэктнымі словамі.

{movie}Вынікі псеўдарэферэндуму. Рэгіён у стане вайны |right|16380{/movie}

Віталій Аўчарэнка адзначае, што вынікі рэферэндуму можна ацэньваць суб’ектыўна. «Яўка ў некаторых акругах складала 30 %, у Марыупалі з 224 участкаў працавалі 4, і калі на гэтыя ўчасткі пайшлі ўсе людзі, гэта стварыла вялікія чэргі, якія паказалі расейскія медыі. Ува ўсім рэгіёне рэферэндум праходзіў неадназначна. Галасавалі нават не асобныя гарады, а асобныя раёны».

«Ёсць людзі, якія хочуць далучыцца да Расеі, ёсць тыя, хто хоча незалежную дзяржаву, але асноўная частка напужаная і ўсе жывуць у страху. Людзі пакідаюць свае дамы. Сітуацыя з кожным днём пагаршаецца, і хутка яна стане некантраляваная. Праблематычна ўжо нават зняць грошы. Харчы пакуль у крамах ёсць, аднак колькі яны яшчэ будуць, невядома», – дадае Віталій Аўчарэнка.

Больш – у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў