Удзельніку «Чарнобыльскага шляху» забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў


Пад такія санкцыі трапіў грамадзянін Расеі Уладзімір Новікаў.

Затрыманага падчас «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка ў Менску грамадзяніна Расеі Уладзіміра Новікава дэпартавалі з Беларусі ды забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў.

vysylka-1205

Учора, 11 траўня, актывіст выйшаў на свабоду пасля 15 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка. Новікава сустракаў ягоны дзядуля, які жыве ў Менску, і грамадскія актывісты. Аднак Уладзіміра гвалтам пасадзілі ў аўтамабіль, ён паспеў толькі крыкнуць, што яго вязуць на вакзал.

Разгляд касацыйнай скаргі на арышт адбудзецца ў адсутнасць Уладзіміра Новікава, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

ЮВ, belsat.eu, spring96.org

Глядзі таксама
Каментары