«Мы, народ Данецкай народнай рэспублікі»


Сепаратысты абвясцілі суверэнітэт ДНР і просяцца ў Расею.

Сепаратысцкі «ўрад» самаабвешчанай рэспублікі ў асобе яго сустаршыні Дзяніса Пушыліна зачытаў адозву да сваіх прыхільнікаў: «Мы, народ Данецкай народнай рэспублікі, па выніках рэферэндуму, праведзенага 11 траўня 2014 года, і грунтуючыся на дэкларацыі аб суверэнітэце ДНР, абвяшчаем, што з гэтага часу ДНР ёсць суверэннаю дзяржаваю».

У адозве таксама ідзецца пра тое, што найвышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Данецкай народнай рэспубліцы з гэтага часу – Вярхоўны савет, які фармуе ўрад ДНР і Савет бяспекі ДНР.

Таксама ў дакуменце ёсць просьба прыняць ДНР у склад Расеі: «Зыходзячы з волевыяўлення народу Данецкай народнай рэспублікі і для аднаўлення гістарычнай справядлівасці просім Расейскую Федэрацыю разгледзець пытанне аб уваходзе ДНР у склад Расейскай Федэрацыі».

ЮВ, belsat.eu, ria.ru

Стужка навінаў