Францыя надалей мае намер прадаць Расеі ваенныя караблі


Нягледзячы на ціск Вашынгтону, Парыж паставіць Маскве дэсантныя караблі «Mistral».

L9013-Mistral-schema

Тэхнічыныя характарыстыкі «Mistral» можна знайсці тут.

Піша ўплывовая французcкая газета «Le Monde», спасылаючыся на свае крыніцы ў Елісейскім палацы. Гэткім чынам Францыя выканае абавязкі паводле кантракту коштам на € 1,2 млрд, піша выданне.

Сёлета заява прадстаўніка генсеку ЗША ў еўрапейскіх справах Віктор’і Нулэнд, якая адкрыта папярэдзіла Парыж не прадаваць караблёў расейскаму войску, выклікала сапраўдную палітычную завіруху ва ўрадавых колах Францыі.

Заява Нулэнд «проста давяла Парыж да кропкі кіпення, піша «Le Monde». «У ЗША няма патрэбы клапаціцца пра эканамічныя праблемы, якія могуць выклікаць абмежаванні ў гандлёвых адносінах з Расеяй», – цытуе выданне ананімнага прадстаўніка французскага ўраду.

Учора, 11 траўня, прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд падчас свайго выступу даў зразумець, што ціск з боку Вашынгтону яго непакоіць. «Пакуль кантракт з Расеяй застаецца актуальны», – сказаў французскі прэзідэнт.

Прадстаўнік уладаў Украіны: Расея «замаскавала» свае войскі на мяжы з Украінай у сілы ААН

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў