Моцны выбух газу ў жылым доме Мікалаева (відэа)


У Мікалаеве на поўдні Украіны ў шматпавярховіку адбыўся моцны выбух. Цалкам разбураныя тры паверхі, абрынулася лесвічная клетка, уваход у пад’езд завалены адломкамі. Вядома пра трох загінулых і пяцёх параненых.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у адной з кватэраў адбылася ўцечка побытавага газу.

{movie}Выбух у Мікалаеве|right|16378{/movie}

{movie}Выбух жылога дому ў Мікалаеве|right|16379{/movie}

Паводле відавочцаў, выбух адчулі жыхары дамоў у іншых кварталах, у суседніх дамах павыбівала шкло з шыбаў. Дом цалокам абясточаны і адключаны ад газазабеспячэння. На месцы інцыдэнту працуюць ратавальнікі, міліцыя і хуткая дапамога.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў