Памежнікі не пусцілі ў Беларусь еўрадэпутата Мігальскага


Польскі дэпутат Еўрапейскага парламенту Марэк Мігальскі спрабаваў прыехаць у Беларусь на чэмпіянат свету па хакеі. Падчас памежнага кантролю яму забаранілі ўезд у краіну, да раніцы трымалі на мяжы.

Марэк Мігальскі неаднаразова ладзіў ды браў удзел у акцыях салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ёсць прыхільнікам узмацнення ціску на афіцыйны Менск праз парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне.

Еўрадэпутат таксама заклікаў байкатаваць ЧС у Беларусі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў