Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 19 снежня


Палата прадстаўнікоў аднагалосна зацвердзіла дзень правядзення прэзідэнцкіх выбараў – 19 снежня 2010 года. Рашэнне прынялі на пазачарговым паседжанні беларускага парламенту.

Пытанне аб прызначэнні даты выбараў унеслі ў парадак дня літаральна за некалькі хвілінаў да таго, як распачалося пленарнае паседжанне.

Паводле палітолага Аляксандра Фядуты, для дзейнага кіраўніка Беларусі выгадна правесці выбары сёлета. “Напрыканцы года не будуць скончаныя перамовы з Расеяй аб коштах на газ. У Лукашэнкі ў гэты час будзе захоўвацца магчымасць манеўру”, – адзначыў Фядута ў інтэрв’ю БелаПАНу.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары