Чаму ў Нямеччыне 12 тыс. людзей лазілі па гумовых апонах? (відэа)


Скокі па ровах з каламутнаю вадою ды праз перашкоды з гумовых апонаў – навошта?

У Нямеччыне каля 12 тыс. чалавек узялі ўдзел ўдзел у найбуйнейшым у свецезабегу з перашкодамі на адмысловай трасе Нюрбургрынг (Nürburgring).
{movie}Чаму ў Нямеччыне амаль 12 тыс. людзей лазілі па гумовых апонах? |right|16368{/movie}
Падчас гонкі канкурэнты прабеглі адлегласць паўмарафону, падняліся на вышыню 1300 метраў і пераадолелі 34 перашкоды, паведамілі арганізатары.

Бегуны мусілі пераскокваць ровы, плыць у ледзяной вадзе, узбірацца на ўзвышэнні, паўзці ў басейне пены да фінішу і г. д. Шмат хто ўскладняў сабе заданне, апрануўшы касцюмаваны строй. Для ўдзельнікаў забегу ўсё гэта – забава і форма адпачынку.

Першымі да фінішу сярод мужчынаў дабеглі Том Шлегель (Tom Schlegel) і Фэлікс Грэляк (Felix Grelak). Іхны час – 1 гадзіна 44 хвіліны.

Сярод жанчын перамагла Кароль Костэр (Carole Koster), прабегшы трасу за 2 гадзіны і 6 хвілінаў.

МЯ, belsat.eu, паводле reuters
https://youtu.be/DHX2OAsgh98

Глядзі таксама
Каментары