Прадстаўнік уладаў Украіны: Расея «замаскавала» свае войскі на мяжы з Украінай у сілы ААН


Частка расейскай бронетэхнікі на мяжы з Украінаю пазначана каляроваю гамаю міратворчых сілаў ААН.



Пра гэта падчас брыфінгу заявіў в. а. кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі, адказваючы на пытанне, ці вядома яму пра намеры Расеі ўвесці гэтак званых міратворцаў на падставе вынікаў сепаратысцкага «рэферэндуму» ў Данбасе.

Прадстаўнік Адміністрацыі нагадаў, што міратворцаў могуць увесці толькі на падставе пастановы Рады Бяспекі ААН, «а ўсё астатняе – гэта будуць не міратворцы, а акупанты».

«Так, сапраўды, на тэрыторыі РФ – цэлая калона бронетэхнікі, размаляваная ў колеры ААН, сапраўды там усё яшчэ ёсць вайсковыя падраздзяленні», – заявіў спадар Пашынскі. Паводле яго, любое ўварванне ва Украіну будуць расцэньваць як ваенную агрэсію і будуць адпаведна рэагаваць.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў