У Віцебску людзі знаходзяць мёртвых дзікоў (асцярожна, страшныя фота)


На бераг Дзвіны ў межах гораду выкінула тушы чатырох дзікоў, якія загінулі з невядомай прычыны.

Першага дзіка знайшоў віцебскі фатограф Юрый Шэпелеў яшчэ 8 траўня, таксама ён заўважыў, што нешта падобнае на тушу дзіка цячэнне ракі панесла далей.

9 траўня падчас святкавання Дня Перамогі гараджане звярнулі ўвагу міліцэйскага патруля на парэшткі дзіка, якія гнілі ў цэнтры гораду непадалёк ад моста Кірава. Міліцыянты паведамілі пра знаходку дзяжурнаму, аднак 10 траўня труп жывёліны заставаўся на ранейшым месцы.

Карэспандэнт БелаПАНу абследаваў бераг Дзвіны ды знайшоў яшчэ дзве тушы ніжэй цячэння і адну – вышэй. Пра гэтыя знаходкі ён паведаміў у Міністэрства надзвычайных сітуацыяў праз тэлефон 101, і дзяжурны паабяцаў зафіксаваць месцазнаходжанне загінулых жывёлінаў ды перадаць інфармацыю адпаведным службам. Аднак, беручы пад увагу выходныя, гэта адбудзецца толькі ў панядзелак.

Летась у раёне Віцебску зафіксавалі ачаг афрыканскай чумы свіней. Вяскоўцы тады таксама паведамлялі пра знаходжанне памерлых дзікоў, у прыватнасці, у рацэ Лучоса.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў