«Рэферэндум» у Данбасе – хаос і зброя. «Галасаваць могуць нават людзі з Гандурасу»


https://youtu.be/pIP5Qj3DQ60
https://youtu.be/3it65ytAQzA

У паўднёва-усходняй Украіне з ранку пачаўся «рэферэндум» пра статус рэгіёнаў. На некаторых участках – узброеныя людзі. Адзін з «народных мэраў» ужо абяцае ўвядзенне расейскага рубля.

На галасаванне ў Данбасе вынеслі адно пытанне – пра падтрыманне акту аб дзяржаўнай незалежнасці «Данецкай народнай рэспублікі» (самаабвешчанай сепаратыстамі). У Луганскай вобласці галасуюць аб статусе «Луганскай народнай рэспублікі»
{movie}«Мы хочам спакою». Як галасуюць у Луганску? |right|16366{/movie}
Расейскае агенцтва «РИА Новости» паведамляе, што каля будынку Цэнтрвыбаркаму ДНР у Данецку ўзмацнілі ахову, устанавілі прапускны рэжым, перад уваходам выставілі ахову з байцоў самаабвешчанай ДНР, частка з іх узброеная аўтаматычнаю зброяй.

Нягледзячы на тое, што раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заклікаў сепаратыстаў на паўднёвым усходзе Украіны «перанесці рэферэндум», у Маскве ў памяшканні Фонду славянскага пісьменства і культуры таксама арганізаваны пункт «галасавання» для жыхароў Данбасу і Луганшчыны.
{movie}”Рэферэндум” у Марыупалі|right|16363{/movie}
Разам з тым выданне «Новости Донбасса» адзначае: у Данецку людзі не ведаюць, дзе галасаваць, а большасць – не плануе. Раніцаю ў горадзе не было ніякай выбарчай актыўнасці, цэнтральныя і раённыя вуліцы заставаліся пустымі: «Сепаратысцкі «рэферэндум» у Данецку: любы можа прынесці з сабою неабмежаваную колькасць бюлетэняў. Галасаваць могуць нават грамадзяне Гандурасу».
{movie}Абарона “рэферэндума”|right|16364{/movie}
Як паведамляе старонка 0629.com.ua са спасылкаю на відавочцаў, у Марыупалі ў месцах, дзе праходзіць галасаванне, арганізаваліся чэргі.

Жыхары галасуюць паводле спісаў і атрымліваюць бюлетэні адпаведна ўчастку, дзе галасавалі падчас звычайных выбараў. Працы выбарчых камісіяў цяпер ніхто не перашкаджае. «На гэты момант невядома, як фармаваліся звесткі камісіі. Таксама не зразумела, як будзе весціся падлік галасоў», – адзначае выданне.
{movie}Он-лайн трансляцыя з выбарчых участкаў|right|16365{/movie}
У сваю чаргу самаабвешчаны «народны мэр» Славянску Вячаслаў Панамароў ужо заявіў расейскім медыям, што Данецкі рэгіён з часам пяройдзе на разлікі ў расейскіх рублях. «Пасля рэферэндуму яшчэ будзе выкарыстоўвацца грыўня, але паступова, я думаю, мы пяройдзем на расейскі рубель», – заявіў ён, патлумачыўшы гэта «цеснаю эканамічнаю інтэграцыяй з РФ».

Раней прадстаўнікі арганізатараў «рэферэндуму» ў Луганску заявілі, што яўка на гэта «волевыяўленне» будзе не менш за 90 %. 10 траўня пад Славянскім сілавікі затрымалі групу мужчынаў, якія везлі скрыні з запоўненымі 100 тыс. бюлетэняў для галасавання на «рэферэндуме» аб вызначэнні статусу рэгіёну.

Прадстаўнікі сусветнай супольнасці заявілі, што рэферэндум – незаконны ды прызнаваць яго «вынікаў» не мае ніякага сэнсу. У прыватнасці дзяржсакратар ЗША Джон Керы назваў рэферэндум «надуманым і фальшывым».

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары