Фаварыты «Еўрабачання»


Ужо сёння ўвечары Еўропа даведаецца імя найлепшага выканаўцы ды самай гучнай песні гэтага года. За галоўны трафей ‒ «Крыштальны мікрафон» ‒ пазмагаюцца ўдзельнікі з 26 краінаў.

Свае стаўкі зрабілі букмекеры. Гэтым разам у топ-5 уваходзяць канкурсанты ад Арменіі, Швецыі, Аўстрыі, Украіны, Нарвегіі.

Нягледзячы на тое, што ў прагнозах на фаварыта няма беларускага ўдзельніка Тэа, выканаўца мае ўсе шанцы. Падтрымаць Юрыя Вашчука прыехаў нарвежскі спявак з беларускімі каранямі Аляксандр Рыбак, які з гітом «Казка» перамог у «Еўрабачанні-2009» у Маскве.

{movie}Выступ Тэа ў паўфінале «Еўрабачання-2014»|right|16353{/movie}

Тэа выйдзе на сцэну другім, распачне фінал украінская спявачка Марыя Ярэмчук.

Штогоду «Еўрабачанне» глядзяць прыблізна 180 мільёнаў чалавек па ўсім свеце. Наўпроставую трансляцыю фіналу можна паглядзець у інтэрнэце на афіцыйнай старонцы конкурсу.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў