Дзень жалобы ў Марыупалі


Кіеў падлічвае страты і падводзіць вынікі антытэрарыстычнай аперацыі ў Марыупалі. Войска Нацгвардыі вывела свае падраздзяленні з эпіцэнтру падзеяў, каб не правакаваць новых сутычак і агрэсіі з боку экстрэмістаў. Сітуацыя ў горадзе застаецца стабільна напружаная.

Падчас спробы захопу будынку ГУУС 9 траўня загінулі 7 асобаў, 39 атрымалі раненні. Яшчэ чатыры асобы былі параненыя ўначы.

Міністр унутраных справаў Арсэн Авакаў заяўляў пра знішчэнне 20 тэрарыстаў, 4 узялі ў палон. Паводле яго, снайпер з боку баевікоў абстрэльваў не толькі вайскоўцаў, але і мірных грамадзян.

Пажар у будынку мэрыі, які адбыўся напярэдадні, патушылі. Інфармацыі пра ахвяраў, як і пра дакладныя прычыны, няма. Згарэў танк, захоплены сепаратыстамі.

{movie}Пажар у танку|right|16352{/movie}

У сувязі з трагічнымі падзеямі ў горадзе абвесцілі дзень жалобы – усе святочныя мерапрыемствы адмянілі.

{movie}Страляніна ў Марыупале|right|16351{/movie}

Белы Дом усклаў адказнасць за гвалт на сепаратыстаў. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік амерыканскага вонкавапалітычнага ведамства Джэн Сакі.

«Мы асуджаем ўсплёск гвалту ў Марыупалі, выкліканы прарасейскімі актывістамі, які прывёў да шматлікіх ахвяраў. Мы па-ранейшаму заклікаем групы, якія паставілі пад пагрозу грамадскі парадак, узяўшы ў рукі зброю і захапіўшы грамадскія будынкі ў парушэнне закону Украіны, раззброіцца і вызваліць захопленыя будынкі», – заявіла яна.

У сеціва трапілі фотаздымкі ды відэа, на якіх бачна, што зброя была ў жыхароў гораду. Паводле інфармацыі «0629», невядомыя спрабавалі абрабаваць тры зброевыя крамы: у адной выбілі вокны, а другую цалкам спалілі.Таксама ёсць сведкі таго, як людзі ў грамадзянскім выносілі з ваеннага гарнізону ў Марыупалі частку зброі і бронекамізэлькі.

Zrzut ekranu 2014-05-10 o 12.38.00

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў