Не гуляй з дыктатарам!


Пра перадчэмпіянатныя зачысткі ды пра вязняў сумлення, што не першы год сядзяць за кратамі, нагадваюць грамадскія актывісты і журналісты за межамі нашай краіны. Між іншых – жыхарам суседняй Польшчы.

{movie}Не гуляй з дыктатарам! |right|16349{/movie}

ЗМІЦЕР БАРОДКА, БЕЛАРУСКІ ДОМ У ВАРШАВЕ:
“Сёння адкрыццё чэмпіянату свету, а нашая мэта – паінфармаваць, што гэтае свята шмат якія актывісты дэмакратычных рухаў у Беларусі будуць за кратамі падчас чэмпіянату, на іх вядзецца паляванне”.

ВЯЧАСЛАЎ СІЎЧЫК, РУХ САЛІДАРНАСЦІ «РАЗАМ»:
“Зачыстка цяпер у Беларусі вельмі сур’ёзная. Прычым за краты кідаюць не толькі актывістаў апазіцыі, але наагул тых, хто можа выступаць з пратэстамі, у тым ліку і сацыяльнымі. Рэпрэсіўная машына там працуе напоўніцу”.

Арганізатары акцыі салідарнасці распавялі жыхарам і гасцям сталіцы Польшчы, што замест непрадузятай атмасферы спартовага свята ў Беларусі пануе амаль рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Дзеянні ж міліцыі накіраваныя не на гарантаванне бяспекі ўдзельнікам і гасцям свята, а на нейтралізацыю палітычных апанентаў. Бо сам чэмпіянат свету – падзея выключна рэдкая, і афіцыйны Менск любым коштам імкнецца паказаць замежнікам такую ж афіцыйную карцінку Беларусі – як квітнеючай і стабільнай краіны.

Сяргей Скулавец, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў