Фестываль еўрапейскага кіно ў Менску


Нетыповы погляд на падзеі, што аб’ядналі Еўропу. Уваход вольны!

Традыцыйны кінафестываль праводзіцца ў беларускай сталіцы з нагоды Дня Еўропы, які Стары кантынент святкуе 9 траўня. Менавіта ў гэты дзень у 1950 г. міністр замежных справаў Францыі Рабэр Шуман выступіў з ідэяй стварыць еўрапейскую супольнасць. Так званая Дэкларацыя Шумана лічыцца першай прыступкаю краінаў Еўропы на шляху да стварэння Еўрапейскага Звязу.

Фільмы, якія пакажуць у межах фестывалю ў сталічным кінатэатры «Перамога», распавядаюць пра гісторыю Еўропы ХХ стагоддзя. Першы паказ адбудзецца 12 траўня а 18.30, а фестываль працягнецца да 18 траўня.

Europe-Day-Film-Festival-Minsk-Poster_08052014-723x1024

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў