Лукашэнка выкарыстоўвае тэму Другой сусветнай вайны для сваёй легітымізацыі


Чаму Аляксандр Лукашэнка выбраў вайну адною з цэнтральных падзеяў сваёй ідэалогіі, і наколькі аб’ектыўна ўлады Беларусі распавядаюць беларусам пра вайну – глядзіце ў праграме «Прасвет».

Паводле Дэйвіда Марплза, Лукашэнку выкарыстанне вайны ідзе на карысць – гэтак ён можа паўплываць на беларусаў: «Лукашэнка часткова атаясамлівае сябе з гэтай вайною, партызанамі, якія былі героямі. І Лукашэнка сам думае, што ёсць адным з герояў, да якіх трэба ставіцца з пашанаю. Нават калі Лукашэнка забараніў пляскаць у далоні на вуліцы, гэта было дазволена ветэранам».

{movie}Праграма ПраСвет: Як Лукашэнка выкарыстоўвае вайну ў сваёй ідэалогі |right|16342{/movie}

На думку прафесара, улады Беларусі завышаюць лічбу ахвяраў вайны і скажаюць іншыя факты: «Ніхто не распавядае пра габрэяў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі ды загінулі. Цяпер пачало падкрэслівацца пытанне лініі Сталіна – што беларусы затрымалі на лініі Сталіна нямецкае войска, што не ёсць гістарычнай праўдаю».

«Вялікая частка беларускага насельніцтва адгукнулася на заклікі нямецкай адміністрацыі пачаць супрацу з новымі нямецкімі ўладамі. Даволі шмат беларусаў былі на баку немцаў, таму можна казаць, што Другая сусветная вайна была для беларусаў грамадзянскаю», – кажа госць праграмы.

«Мне падаецца, улады Беларусі спрабуюць выкарыстаць пытанне Другой сусветнай вайны і нейкім чынам легітымізаваць сябе ў вачах грамадства і міжнароднай супольнасці. Улады на міжнародным узроўні спрабуюць паказаць, што Беларусь выратавала Еўропу ад фашызму, і таму Беларусь мае права на развіццё дачыненняў з Еўропаю», – дадае прафесар.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў