Чэмпіянат у Беларусі як «Супер-Дажынкі» і падвойны рэванш Расеі


Без святаў – цяжка і сумна. Але чаму, калі пачынае святкаваць дзяржава, гэтак і цягне «схавацца ў бульбу»? Пра асаблівасці хакейнага свята ў нашай краіне – гутарка з літаратарам Усеваладам Сцебуракам у праграме «Размова Жбанкова».

{movie}Усевалад Сцебурака ў “Размове Жбанкова”|right|16334{/movie}

На кожным вялікім свяце важна, «хто хоча кіраваць парадам», хто будзе галоўнаю дзейнай асобаю свята. Паводле госця праграмы, Лукашэнка прысабечыў хакей як від спорту ў Беларусі. «Ён, як альфа-самец, хоча «руліць». Хоча зрабіць гэта акцыяй піяру. У мяне гэты чэмпіянат асацыюецца з вялікімі гладыятарскімі гульнямі. У Рыме яны былі інструментам палітыкі. Сенат у тыя часы забараняў арганізоўваць гладыятарскія гульні тым, хто прэтэндаваў на высокія выбарныя пасады – бо гэта працавала як завабліванне электарату. У нас неўзабаве выбары, нічога значнага не адбываецца, наадварот – ёсць праблемы: дэвальвацыя, не ўсё спакойна на межах, «Дажынкамі» ўжо не здзівіш. Гэта будзе акцыя пад’ёму аўтарытэту, і гэта спрацуе», – упэўнены Усевалад Сцебурака.

Камусьці, можа, не падабацца «зубр Валера», шматлікія безгустоўныя сувеніры ды ўвогуле – «дызайн свята» на ўзроўні самадзейнасці. «Гэта стыль раённага ДК, куды прыехалі працаваць троечнікі з Інстытуту культуры, – гаворыць Усевалад Сцебурака. – Яны гэта робяць ад душы, паверце, нават з імпэтам. Але планка, якая з’яўляецца нормаю, застаецца ранейшаю: намаляваць плакацік, зрабіць аздобы з пластыкавымі кветкамі. Працяг «саўковай» кіч-культуры».



Паводле госця праграмы, для ўладаў цяпер няважна, якое месца зойме зборная Беларусі ў спаборніцтвах, бо дзякуючы месцу правядзення «чэмпіянат і так наш». «Але гэта будзе супрацьстаянне «Расея супраць усіх». Расея аблажалася з хакеем у сябе дома (на чэмпіянаце свету па хакеі, што ладзіўся ў Расеі. – belat.eu), вылецеўшы праз фінаў яшчэ ў чвэрцьфінале, і яны тут, амаль у сябе дома, хочуць рэваншу. Праз супрацьстаянне з Украінаю ізноў адбудаваная жалезная заслона, ізноў ЗША, Канада, Чэхія ўмоўна – супраць СССР. Мы пабачым не проста чэмпіянат і нават не Алімпіяду ў Сочы. Гэта будзе спроба падвойнага рэваншу», – кажа Сцябурка.

Глядзіце больш – у «Гарачым каментары».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў