Бізнес пачаў укладаць грошы ў беларускае мастацтва?


https://youtu.be/zoT_R7W8Nqk
Гомель знаёміцца з беларускім кантэмпарары. У галерэі імя Гаўрыіла Вашчанкі, гледачы якой прызвычаіліся назіраць традыцыйны жывапіс, выстаўленыя працы 25-ці сучасных канцэптуальных мастакоў.
{movie}Бізнес пачаў укладаць грошы ў беларускае мастацтва?|right|16324{/movie}
Выстава носіць назву “Алфавіт”, яна працягвае праект “Палацавы комплекс”, які выстаўляўся два гады таму і меў вялікі поспех. Каб даведацца, што адбываецца ў сусветных цэнтрах сучаснага мастацтва, гамельчукам дастаткова завітаць на выставу. Тут прэзентаваныя канцэптуальныя інсталяцыі, фотаздымкі ды відэа. Тут жа распавялі пра тое, што беларускія мастакі не любяць эпатажу як стратэгіі, а гледачы – не ведаюць беларускіх творцаў, затое купляюць распіяраных замежнікаў.

Міхаіл Гулін, куратар выставы, разважае: “У нас набылі Нікаса Сафронава некалькі працаў. Насамрэч гэта вельмі пасрэдны мастак, заяўляю вам дакладна і прафесійна. Проста зробленая праца з рэкламаю, з рынкам, створанае пэўнае імя. Іншы момант – гэта жаданне бізнесу ўкласці грошы менавіта ў беларускае мастацтва. Вось кітайскі рынак мастацкі, які вельмі моцна стартануў цяпер, першапачаткова падтрымліваўся кітайскімі прадпрымальнікамі, кітайскім бізнесам”.

Паглядзець беларускае кантэмпарары можна да 22-га чэрвеня.

Іншыя тэмы: У Бабруйску адкрылася супольная выстава вядомага кераміста, арганізатара пленэру “Арт-Жыжаль” Валера Калтыгіна і ягоных вучняў. У Менску выступае першы прыватны беларускі цырк “Dziva”, адчынены былым галоўным рэжысёрам Белдзяржцырку Сержам Бандарчуком. Беларускі гурт “The Unlimited Trio”, музыкі якога працуюць у Чэхіі, прэзентавалі відэа свайго цёмнага, драматычнага канцэрту. Макс Корж прэзентаваў кліп на песню “Амстэрдам” пра тое, што жыць “у кайф” можна без наркотыкаў ды алкаголю.

Адэля Дубавец, “Навіны культуры”, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары