Каровы, белыя мядзведзі і Кім Чэн Ын у цэнтры Менску. Што гэта? (фота)


Да чэмпіянату свету па хакеі беларус стварыў цыкл арыгінальных фотакалажаў у апакаліптычным стылі – «Welcome to Belarus», альбо «Гасцінная Беларусь».

На калажах – самыя вядомыя ў беларускай сталіцы будынкі ў незвычайным атачэнні: каля Палацу Рэспублікі ходзяць каровы, ля будынкаў побач з Чыгуначным вакзалам пасвяцца коні, а ў чоўне па Свіслачы на фоне Траецкага прадмесця плыве кіраўнік Паўночнай Карэі – Кім Чэн Ын.

10
08_0
01_1 02_2

Аўтар фотакалажаў – фатограф-аматар, што працуе пад псеўданімам Gera Mora.

У каментары для Stroyka.by фатограф адзначыў, што гэтым праектам ён хацеў прыцягнуць увагу гараджанаў да недарэчных будынкаў, якімі забудаваная беларуская сталіца.

«Першую карцінку я зрабіў год таму: пінгвіны на фоне «Менск-арэны». А потым у мяне сабралася дастаткова шмат фатаграфіяў (я выкарыстаў у калажах толькі ўласныя здымкі), з якімі я папрацаваў, і атрымалася вось такая серыя. Я падумаў: а чаму б не дадаць хакейнай сімволікі?.. Хтосьці бачыць у гэтых малюнках жарт, хтосьці лічыць іх сцёбам. Адным падабаецца, іншым не – гэта нармальна».

03_1 05_1 09_0 06_0 07_1

МЯ, belsat.eu, паводле stroyka.by
Фота vk.com/geramore

Глядзі таксама
Каментары