У Менску з нагоды чэмпіянату падымалі сцягі ды ногі (фотарэпартаж)


У беларускай сталіцы адбылася вітальная цырымонія ўздыму сцягоў краінаў-удзельніц чэмпіянату свету па хакеі.



У сёлетнім, 78-м з ліку, чэмпіянаце свету па хакеі возьмуць удзел 16 краінаў: 13 – з Еўропы, дзве – з Паўночнай Амерыкі ды адна – з Азіі.

У цырымоніі ўзялі ўдзел прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Федэрацыі хакею Беларусі, кіраўнік Дырэкцыі правядзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбаю–2014 Яўген Ворсін, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) Рэнэ Фазэль (René Fasel), генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) Горст Ліхтнэр (Horst Lichtner), прэзідэнт Федэрацыі хакею Расеі Уладзіслаў Траццяк і дэлегацыі краінаў-удзельніц турніру.

На імпрэзу завіталі і беларускія чырлідаркі, якія паказалі спартовую дзею, падчас якой хвацка закідалі ногі ўгору. Дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных строях раздавалі прадстаўнікам камандаў падарункі.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў