Расея распрацавала план каланізацыі Месяцу


Да 2030 г. «Роскосмос» плануе пабудаваць на спадарожніку Зямлі базу і палігон для здабычы карысных выкапняў.

У рыхтаванні плану каланізацыі Месяцу бралі ўдзел Інстытут касмічных даследаванняў РАН і некалькі профільных навукова-даследчых інстытутаў – паведамляе выданне izvestia.ru.

У першых радках праекту навукоўцы робяць смелую заяву: «Месяц – касмічны аб’ект будучага асваення яго зямною цывілізацыяй, і ў XXI ст. можа распачацца геапалітычная канкурэнцыя за прыродныя рэсурсы Месяцу». Менавіта таму Расея мае паклапаціцца пра сродкі дальняй касманаўтыкі для забеспячэння сваіх нацыянальных інтарэсаў – цытуе выданне аўтараў каланізацыйнай канцэпцыі.

На думку аўтараў канцэпцыі, першыя даследчыя экспедыцыі на Месяц маюць стартаваць у 2030–2040 гг.

Прыгадаем, што ў 2023 г. арганізатары прыватнага праекту «Mars One» плануюць высадзіць групу добраахвотнікаў, якія маюць заснаваць першае пасяленне на Чырвонай планеце.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары