Андрэй Гайдукоў на волі (дапоўнена, + інтэрв'ю)


Паводле радыё “Свабода”, Андрэя Гайдукова вызвалілі з калоніі “Віцьба-3” раней, чым звычайна выпускаюць зняволеных, – каб яго не сустрэлі сваякі. Хлопца міліцэйскім аўтамабілем давезлі да аўтавакзалу ў Віцебску і далі 20 000 рублёў, каб ён мог даехаць да дому – ён жыве ў Наваполацку.

{movie}Андрэй Гайдукоў пасля вызвалення (+ інтэрв’ю)|right|16322{/movie}

Сам Андрэй лічыць справу сфальшаванаю і звязвае крымінальны пераслед са сваёй дзейнасцю ў незарэгістраванай арганізацыі “Саюз маладых інтэлектуалаў”.

{movie}Андрэй Гайдукоў на волі|right|16319{/movie}

Грамадскага актывіста затрымалі 8 лістапада 2012 года паводле падазрэння ў супрацы з замежнай выведкаю. Спачатку яго абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве, аднак пазней абвінавачванне перакваліфікавалі на больш мяккае. Нягледзячы на шматлікія патрабаванні вызваліць Андрэя Гайдукова, перагледзець справу і адмяніць прысуд, 1 ліпеня 2013 года Віцебскі абласны суд асудзіў хлопца на 1,5 года пазбаўлення волі за “спробу ўстанаўлення кантакту з замежнымі спецслужбамі”.

Расследаванне крымінальнай справы Гайдукова і судовы разбор былі цалкам закрытыя і непразрыстыя, канстатуюць праваабаронцы, якія прызналі моладзевага актывіста палітвязнем.

ДР, belsat.eu паводле svaboda.org

Стужка навінаў