З кім мусяць застацца дзеці пасля разводу бацькоў?


У Беларусі кожны другі шлюб заканчваецца разводам.

З кім мусяць застацца дзеці пасля разводу бацькоў, і каму вырашаць, з кім яны застануцца – з такім пытаннем журналісты праграмы “Маю права” выйшлі на вуліцы сталіцы.

{movie}З кім мусяць застацца дзеці пасля разводу бацькоў? |right|16317{/movie}



“Дзіцяці важныя абодва бацькі, трэба думаць перад тым, як ствараць шлюб”
, – кажа адна з апытаных дзяўчат.

“Калі прыстойныя бацькі – самі дамовяцца, а калі не, то іх суд не выправіць”, – лічыць жанчына сталага ўзросту.

“Звычайна з маці пакідаюць, аднак мне як бацьку – крыўдна”, – кажа апытаны мужчына.

Праграму “Маю права” можна глядзець на “Белсаце” штосераду а 20:35. Поўную версію апошняга выдання “Маю права”, у якім уздымалася пытанне “З кім мусяць застацца дзеці пасля разводу бацькоў?” ды іншыя выданні праграмы можна паглядзець у архіве на нашым сайце.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў