Большасць украінцаў за захаванне адзінства краіны


І наяўнасць дзвюх дзяржаўных моваў: украінскай і расейскай.

Згодна з вынікамі сацыялагічнага даследавання амерыканскага сацыялагічнага цэнтру «Pew», 77 % украінцаў выступаюць за захаванне існых межаў краіны і супраць аддзялення якіх-кольвек рэгіёнаў Украіны.

Пры гэтым на захадзе краіны за адзінства Украіны выступаюць 93 %, на ўсходзе – 70 %. Сярод расейскамоўнага насельніцтва хочуць захавання існых межаў – 58 % апытаных.

Зусім іншага меркавання прытрымліваюцца жыхары Крыму: толькі 12 % выступаюць за захаванне адзінства Украіны, 54 % лічаць, што рэгіёнам трэба даць права на самавызначэнне.

Большасць жыхароў краіны (54 %) мяркуюць, што ва Украіне мусяць быць дзве дзяржаўныя мовы – украінская і расейская. Такога меркавання прытрымліваюцца і 73 % жыхароў усходніх рэгіёнаў краіны, і 74 % рэспандэнтаў з Крыму.

66 % жыхароў заходніх рэгіёнаў Украіны хацелі б, каб дзяржаўнаю была толькі ўкраінская мова, на ўсходзе краіны падобнага меркавання прытрымліваюцца толькі 25 %, а ў Крыме ніводзін з рэспандэнтаў не падтрымаў гэтай ідэі.

У апытанні, праведзеным «Pew» у красавіку, прынялі ўдзел 1659 рэспандэнтаў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары