«Нянавісць, якой раней не было»


«Крамлёўскія ўлады, давёўшы сітуацыю да стану кіпення, адчынілі «Скрыню Пандоры». Можна асобна ў дэталях размаўляць пра падзеі ў Адэсе, аднак галоўнае – людзі свядома забівалі іншых людзей. Не толькі наёмнікі. Нянавісць, якой раней не было», – заўважае госць «Гарачага каментара» ўкраінскі журналіст Жэня Клімакін.

{movie}«Нянавісць, якой раней не было»|right|16305{/movie}

Паводле госця праграмы, адна з галоўных праблемаў у дачыненнях паміж Расеяй і Украінаю, прыхільнікаў адзінай Украіны і прыхільнікаў федэралізацыі – нежаданне слухаць адзін адно. «Гэта настолькі высокі ўзровень агрэсіі, што пасля падзеяў у Адэсе падавалася, што далей будуць не дзясяткі, а сотні, тысячы ахвяраў. І гэта – рэальны сцэнар», – падкрэсліў украінскі журналіст.

Як сепаратысты ўспрынялі заявы Пуціна пра важнасць прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне і рэкамендацыю не спяшацца з рэферэндумам? Глядзіце больш – у «Гарачым каментары».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў