Нямецкая гандлёвая сетка ў Польшчы салідарная з Украінаю (фотафакт)


Акцыю салідарнасці з Украінаю можна пабачыць у польскім горадзе Белая Падляская ў сетцы крамаў «Kaufland», якая ўваходзіць ў нямецкую групу кампаніяў «Schwarz».

Піва, зробленае ва Украіне («Obolon Magnat», «Оболонь Соборне» і «Львівське 1715»), прадаецца з папяровымі нацыянальнымі сцяжкамі Польшчы і Украіны. Цікава, што раней на гэтым месцы ў краме стаяла расейскае піва маркі «Балтыка». Цяпер у «Kaufland» не атрымалася знайсці не толькі расейскага піва, але іншых тавараў з Расеі.

Некаторыя іншыя крамы Польшчы таксама здымаюць з продажу тавары з Расеі. Гэтак, у сетцы «Real» з знікла расейская гарбата «Greenfield».

Алесь Ляўчук, belsat.eu

Стужка навінаў