З таемнай размовы: «Я адмяняю рэферэндум у Данецку, бо ён не правядзецца!»


Служба бяспекі Украіны выклала ў сеціва мацерную размову кіраўніка руху «Расейскае нацыянальнае адзінства» Аляксандра Баркашова (Масква) з лідарам незарэгістраванай арганізацыі «Праваслаўны Данбас» Дзмітрыя Байцова (Данецк).

{movie}УВАГА! НЕЦЭНЗУРНАЯ ЛАЯНКА! Размова кіраўніка руху «Расейскае нацыянальнае адзінства» Аляксандра Баркашова (Масква) з лідарам незарэгістарванай арганізацыі «Праваслаўны Данбас» Дзмітрыя Байцова (Данецк)|right|16298{/movie}

Размова адбылася 5 траўня. Байцоў кажа Баркашову, што калі Расея не ўвядзе войскаў ва Украіну, рэферэндум для стварэння т. зв. Данецкай народнай рэспублікі «немагчыма будзе законна правесці». Лідар «Праваслаўнага Данбасу» паведамляе, што за 150 км ад Данбасу стаіць эшалон баявой тэхнікі з 300 адзінак, высаджваюцца ўкраінскія дэсантнікі.

«Я адмяняю 11-га чысла рэферэндум, бо ён не правядзецца», – крычыць у слухаўку Байцоў. На гэта Баркашоў кажа: «Адмяняць нельга ніяк. Атрымаецца, што вы спужаліся». Ён раіць запаўняць бюлетэні самім, а людзям сказаць, што за Данецкую народную рэспубліку прагаласавалі 89 %.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў