«У Луганску – разборкі паміж крымінальнікамі. З’яўляюцца ўзброеныя партызаны»


«Белсат» паразмаўляў з украінскім журналістам Яўгенам Спірыным, які толькі што выехаў з Луганску.

«Студыя «Белсат» звязалася з Яўгенам Спірыным у наўпроставым эфіры. Журналіст нагадвае, што сепаратысты ў Луганску захапілі будынкі пракуратуры, суда, абласнога тэлеканалу, абласной адміністрацыі ды некалькіх некалькі пастарункаў. Паводле яго, міліцыі ў горадзе фактычна не стала, бо яе працаўнікі надзелі георгіеўскія стужкі ды сталі на бок пратэстоўцаў.

На пытанне, ці кантралююць сепаратысты Луганск, суразмоўца паведаміў, што горад фактычна застаецца без усялякага кантролю: «Ад пратэстоўцаў засталіся розныя групы, якія атрымалі зброю і ладзяць разборкі міжсобку. Калі казаць простымі словамі, там – крымінальная анархія. Бо тыя кіраўнікі, якія былі ў захопленым будынку, выдалі людзям зброю. Людзі, атрымаўшы зброю, перасталі іх слухаць. І цяпер там куча крымінальных груповак, якія рабуюць ювелірныя крамы, уганяюць інкасатарскія аўтамабілі, і міліцыя нічога не можа з гэтым зрабіць».
{movie}«Белсат» паразмаўляў з украінскім журналістам Яўгенам Спірыным, які толькі што выехаў з Луганску|right|16282{/movie}
Яўген Спірын кажа, што мясцовыя жыхары – у разгубленасці. Пра тое, што ў Луганску праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя, нічога не сведчыць. На выездах і ўездах у горад шмат блокпастоў, на якіх людзі ў масках невядомых фармаванняў.

11 траўня ў Луганску збіраюцца правесці рэферэндум аб аўтаноміі. «Чалавек, які сам сябе прызначыў губернатарам, абвесціў у горадзе ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю, – працягвае Яўген Спірын. – Ён пагражае, што калі людзі не возьмуць удзелу ў рэферэндуме, з імі абыдуцца паводле законаў ваеннага часу. Наколькі я разумею, гэта расстрэл». Такімі ж разборкамі, паводле суразмоўцы, новае «кіраўніцтва» пагражае і тым, хто пойдзе галасаваць на прэзідэнцкія выбары.

На думку Яўгена Спірына, простыя жыхары не хочуць у Расею, бо ўсе разумеюць: гэта эканамічны крах. «Але з прычыны дэстабілізаванай сітуацыі ў іх склалася такое меркаванне: у Пуціна прынамсі парадак. Таму тыя, хто яшчэ месяц таму падтрымліваў Украіну, цяпер яе не падтрымлівае, бо не бачаць ніякіх абарончых дзеянняў ураду».

Ці не з’яўляюцца ў сітуацыі поўнай безабароннасці сярод мясцовых жыхароў узброеныя партызаны, якія хочуць бараніць сябе і сваіх блізкіх? Журналіст мяркуе, што пачатак такога руху ўжо назіраецца: «Пазаўчора невядомая група невядомых грамадзянаў расстрэльвала сепаратыстаў з дахаў будынкаў, але іх узялі ў палон, і далейшы іхны лёс невядомы».
{movie}Луганск 5 траўня: прарасейскія актывісты|right|16283{/movie}
АК, belsat.eu

https://youtu.be/fx-T9mIBMQ0
https://youtu.be/usEioTKJJUk#t

Глядзі таксама
Каментары