Менская міліцыя: мы гатовыя сустрэць расейскіх заўзятараў (відэа)


«Ніякага «Расейкага маршу» не будзе», – заявіў падчас прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Іван Кубракоў.

{movie}Іван Кубракоў: Ніякага «Расейкага маршу» не будзе|right|16280{/movie}

Прадстаўнік МУС паведаміў, што беларускія праваахоўнікі абменьваюцца інфармацыяй з расейскім бокам пра заўзятараў, якія маюць намер прыехаць на ЧС-2014 па хакеі ў Менск. «Мы гатовыя іх сустрэць», – зазначыў Іван Кубракоў.

Паводле яго, «органы ўнутраных справаў распачнуць усе захады для забеспячэння правапарадку». «Досвед ёсць, усё адсочваецца і трымаецца на кантролі», – падкрэсліў Кубракоў.

Планы расейскіх заўзятараў арганізавана браць удзел у святкаванні Дня Перамогі выклікалі асцярогі ў прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Актывісты кампаніі «Гавары праўду» і Партыі БНФ заклікалі Менгарвыканкам не дапусціць правядзення расейцамі палітычных акцыяў у Менску. Яны таксама нагадалі пра падзеі, якія мелі месца падчас чэмпіянату Еўропы па футболе ўлетку 2012 года ў Варшаве, калі шэсце расейскіх заўзятараў вылілася ў закалоты.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў