«Спасіба дзеду за пабеду»


Беларусы дзякуюць «дзеду» Астрожскаму за перамогу над маскалямі.

У сацыяльных сетках з’явілася выява славутага гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага з жартаўлівым подпісам.

«Спасіба дзеду за пабеду», – напісанае на «трасянцы», – паведамляе euroradio.fm. Гэта рэакцыя беларусаў на расейскую прапаганду, прысвечаную ўгодкам перамогі ў Другой сусветнай вайне, і на дзейнасць расейскіх уладаў у дачыненні Украіны.

Гетман Астрожскі камандаваў войскам ВКЛ, якое 8 верасня 1514 года разбіла пад Оршаю ўтрая большае войска Маскоўскай дзяржавы. Беларускія патрыёты з пачатку 1990-ых 8 верасня адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы.

{movie} Канстанцін Астрожскі й бітва пад Воршаю|right|16273{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў