Прэм’ер Латвіі заклікала мясцовыя ўлады не святкаваць Дня Перамогі


Лаймдота Страўюма звярнулася да прадстаўнікоў мясцовага самакіравання з прапановаю не браць удзелу ў мерапрыемствах святкавання гадавіны заканчэння Вялікай айчыннай вайны.

«8 траўня мы святкуем заканчэнне Другой сусветнай вайны, а 9 траўня ў нас асацыюецца з акупацыяй», – цытуе Страўюму агенцтва BNS.

У Еўропе, у тым ліку і ў Латвіі, Дзень разгрому нацызму і памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны адзначаецца 8 траўня. 9 траўня еўрапейскія краіны адзначаюць Дзень Еўропы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў