Жонцы Рыгора Барадуліна патрэбная дапамога (дапоўнена)


Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала падтрымаць удаву народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якая пасля смерці мужа трапіла ў складаную матэрыяльную сітуацыю.

{movie}Дапамога Валянціне Барадулінай|right|16293{/movie}

З прычыны маленькай пенсіі ў вельмі складаным матэрыяльным становішчы аказалася ўдава паэта, Валянціна Барадуліна. Грамадскасць адгукнулася, каб дапамагчы чалавеку, які для народнага пісьменніка быў сапраўднаю другою палавінкаю ды апірышчам у творчасці.

ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА, ЖУРНАЛІСТ:

“У тым, што людзі збяруцца і ахвяруюць нейкую суму грошай і дзякуючы гэтаму ёй будзе лягчэй жыць, – гэта проста цудоўна! Бо ва ўмовах, калі дзяржава пра гэта не думае, такі прынцып талакі заўсёды ратаваў беларусаў. Таму я наперад дзякую ўсім, хто адгукнецца на гэты заклік!”.

Дапамагчы ўдаве Рыгора Барадуліна можна простым пераводам на пошце на адрас 220113, Менск, вул. Мележа д. 4, кв. 256, Барадулінай Валянціне Міхайлаўне.

Рыгор Барадулін дэбютаваў у 1953 годзе. Ён апошні беларус, які 22 гады таму атрымаў званне народнага паэта. Барадулін памёр сёлета 2-га сакавіка. У 2006 годзе ягоная кандыдатура была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў «Ксты». Паэт памёр 2 сакавіка 2014 года. Яму было 79 гадоў.

{movie}«Эпоха Барадуліна», дак. фільм |right|16272{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў