Пракурор Крыму прыгразіла зліквідаваць меджліс. Татары прасілі сказаць гэта на іх мове (відэа)


Пракурор Крыму Наталля Паклонская прыйшла ў будынак меджлісу крымскіх татараў, каб абвесціць папярэджанне старшыні Рэфату Чубараву аб недапушчэнні экстрэмісцкай дзейнасці.

Пры гэтым яна адмовілася размаўляць з Чубаравым ды іншымі прадстаўнікамі Меджлісу як на крымскататарскай, гэтак і на ўкраінскай мовах, якія з’яўляюцца афіцыйнымі ў Крыме. Пракурор прыгразіла распусціць меджліс, калі ейных патрабаванняў не выканаюць.

{movie}Пракурор Крыму прыгразіла ліквідаваць Меджліс. Татары прасілі яе сказаць гэта па-татарску |right|16258{/movie}

3 траўня калона крымскіх татараў, у тым ліку і кіраўнік меджлісу Рэфат Чубараў, дамагаліся пропуску лідара крымскататарскага народу, дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Мустафы Джэмілева на тэрыторыю паўвостраву на пункце пропуску Армянск на мяжы Украіны з Крымам. Аднак на расейскім КПП катэгарычна адмовіліся прапускаць Мустафу Джэмілева. На знак пратэсту рэгіянальныя татарскія рады прынялі рашэнне блакаваць цэнтральныя дарогі ў Крыме.

Потым рух транспарту і пасажыраў з мацерыковай частцы Украіны ў бок крымскага пункту кантролю «Армянск» прыпынілі расейскія БТРы і танкі. Пазней пракуратура Крыму накіравала дзве пастановы ў Следчы камітэт і ФСБ Расеі «для арганізацыі крымінальнага пераследу ў дачыненні асобаў, вінаватых» у падзеях у Армянску.

МЯ, belsat.eu, паводле podrobnosti.ua

Стужка навінаў