У Расеі пачнуць саджаць за «дыскрэдытацыю» СССР


Адпаведны закон падпісаў Уладзімір Пуцін.

Унесеныя ў заканадаўчыя акты папраўкі ўстанаўліваюць крымінальную адказнасць за рэабілітацыю нацызму, распаўсюд непраўдзівай інфармацыі пра СССР у часы Другой сусветнай вайны, а таксама за скажэнне фактаў, высветленых падчас Нюрнбэргскага трыбуналу.



Заканадаўчыя папраўкі, якія ўводзяць крымінальную адказнасць з гэтыя дзеянні, унеслі ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальныя кодэксы РФ. Іх ініцыятарам стала дэпутат ад партыі «Единая Россия» Ірына Яравая і група расейскіх парламентароў пад кіраўніцтвам камітэту Дзярждумы ў бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі.

Чаму менавіта гэтая парламенцкая група займалася распрацоўваннем заканадаўчых падставаў для ўвядзення крымінальнай адказнасці за «дыскрэдытацыю» СССР, высветліць не ўдалося.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў