Фестываль славянскіх баявых майстэрстваў правялі ў гонар Дня Перамогі (фота)


У Горадні прайшоў ХІV міжнародны фестываль славянскіх баявых майстэрстваў, прымеркаваны да Дня Перамогі.

У межах фестывалю ў парку Жылібера адбыўся турнір гістарычнага фехтавання, турнір лучнікаў, бой «сценка на сценку», рыцарскія турніры, паказальныя выступленні клубаў і спартовых аб’яднанняў, вайсковых і міліцэйскіх падраздзяленняў. Гледачы маглі самі ўзяць удзел у баях.

Удзельнікі форуму ўсклалі кветкі да Вечнага агню. У фестывалі прынялі ўдзел больш за 30 спартовых і рыцарскіх клубаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расеі.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў