Пад ціскам натоўпу міліцыя ў Адэсе вызваліла затрыманых сепаратыстаў (відэа он-лайн)


Натоўп людзей у Адэсе дамогся вызвалення асобаў, затрыманых у сувязі з сутыкненнямі і смерцямі 2 траўня.

А 12:00 у Прыморскім раённым судзе Адэсы мусіла было пачацца паседжанне для абрання захады ўтрымання. Аднадумцы ды сваякі затрыманых заблакавалі гарадское ўпраўленне ўнутраных справаў ды патрабавалі іхнага вызвалення з міліцыі без пастановы суда. Яны размясцілі на дрэвах і трымалі ў руках плакаты «Свабоду героям Адэсы», «Адпусціце людзей, забойцы», «Крывавае 2 траўня не даруем, не забудзем».


Live streaming video by Ustream

На Куліковым полі сабраліся некалькі тысячаў чалавек. Уваход у будынак Дому прафсаюзаў адкрыты, на ім хтосьці вывесіў вялікі расейскі сцяг.Мітынгоўцы збілі мужчыну, які ўскрыкнуў: «Слава Украіне!». Ад расправы яго выратавалі мінакі і супрацоўнік міліцыі. Шмат хто з дэманстрагтаў мае дручкі і электрашокеры.
Міліцыя звольніла 30 затрыманых актывістаў. Натоўп прывітаў гэта воклічамі радасці і крыкамі ”Ура” ды ”Адэса”.Разам з тым натоўп не разыходзіцца – людзі кажуць, што звольненым не аддалі дакументы, таму сепаратысты асцерагаюцца, што іх змогуць затрымаць зноў.

2 траўня ў Адэсе ў выніку сутыкненняў паміж украінскімі і прарасейскімі актывістамі загінулі 46 чалавек.

{movie}Штурм міліцыі ў Адэсе|right|16253{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле timer.od.ua, pravda.com.ua, unian.net

Стужка навінаў