Кулямёт, жанчыны ў касках і пырскі шампанскага. Як бралі СБУ ў Данецку (відэафакт)


«Мы не даруем Адэсы!» – скандаваў натоўп, што сабраўся каля будынку СБУ ў Данецку. Мужчыны ды жанчыны білі вокны, трушчылі тэхніку, рвалі дакументы і палілі сцягі Украіны.
{movie}Кулямёт, жанчыны ў касках і пырскі шампанскага. Як бралі СБУ ў Данецку (відэафакт)|right|16251{/movie}
Да будынку дэманстранты прынеслі 3 траўня кулямёт і скрынкі з кулямі, перыядычна крычалі «Расея!». Сцягам суседняй краіны адзін з сепаратыстаў памахаў на балконе СБУ на знак таго, што будынак захоплены. Адзін з мужчынаў, святкуючы перамогу, адкрыў бутэльку шампанскага і абліў прысутных.

Ніхто з сілавікоў не аказваў супраціўлення дэманстрантам. Сепаратысты патрабуюць правядзення 11 траўня рэферэндуму аб федэралізацыі і дамагаюцца пакарання вінаватых у смерці прарасейскіх актывістаў у Адэсе 2 траўня.

МЯ, belsat.eu, паводле reuters
https://youtu.be/WwpO7AYWyLk

Глядзі таксама
Каментары