У Афганістане – магутны апоўзень. Больш за 2 тыс. асобаў загінулых (відэа)


Афганскія ўлады скіравалі высілкі на дапамогу больш чым 4 тыс. эвакуяваных людзей з раёну апоўзню ў аддаленай паўночна-ўсходняй частцы краіны, адмовіўшыся ад пошуку закапаных зямлёю, колькасць якіх ацэньваюць прынамсі на 2 тыс. 100 асобаў.

Катастрофа адбылася раніцаю 2 траўня ў правінцыі Бадахшан (Badakhshan), якая мяжуе з Таджыкістанам. Туды прыбылі сотні ратавальнікаў.

{movie}У Афганістане – магутны апоўзень. Больш за 2 тыс чалавек загінулых|right|16239{/movie}

Сельскія жыхары і паліцыянты, маючы толькі падручныя інструменты, аднавілі пошук людзей, закапаных апоўзнем, але хутка стала зразумела, што знайсці выжылых – немагчыма. Яны аказаліся пахаванымі пад 100 м зямлі.

«Яны ўсе ў пастцы», – сказаў адзін з ратавальнікаў.

Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Афганістане заявіла, што цяпер акцэнт зрабілі на дапамозе 4 тыс. асобаў, перамешчаных з зоны рызыкі. Іхныя асноўныя патрэбы – вада, медычнае абслугоўванне, кансультаванне, харчы і часовае жытло.

Бадахшан (Badakhshan) – бедная вобласць, усеяная сёламі з невялічкімі дамамі, моцна пацярпела ад апоўзняў у апошнія гады.

Адзін з бакоў гары Аб Барык абрынуўся на некалькі селішчаў раніцаю, калі людзі спрабавалі ратаваць маёмасць і аглядаць жывёлу пасля меншага апоўзню некалькімі гадзінамі раней. Сотні дамоў былі закапаныя зямлёю, якая сышла з гары ў выніку праліўных дажджоў. У рэгіён вядуць толькі дрэнныя горныя дарогі, якія таксама былі пашкоджаныя дажджамі. Глыбіня зямлі, пад якою аказаліся селішчы, азначае, што дапамагчы можа толькі сучасная тэхніка.

Кіраўніцтва НАТО паведамляе, што можа накіраваць войскі на дапамогу, але дадае, што афганскі ўрад пра дапамогу не прасіў.

МЯ, belsat.eu, паводле reuters

Стужка навінаў