У Адэсе – 3 дні жалобы. Колькасць смяротных ахвяраў дасягнула 46 чалавек (абноўлена+фота)


У Адэсе абвеcцілі 3-дзённую жалобу ў сувязі з гібеллю людзей падчас сутыкнення сепаратыстаў і прыхільнікаў адзінства Украіны. Колькасць загінулых увесь час расце.

Пракурор Адэскай вобласці Ігар Боршуляк паведаміў, што ва ўчорашніх сутыкненнях і пажары ў Доме прафсаюзаў загінулі 46 чалавек, больш за 200 звярнуліся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы, 20 з якіх – супрацоўнікі міліцыі.

Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў Украіны паведаміла, што ў пажары ў Доме прафсаюзаў загінулі 36 асобаў.

Чуткі пра тое, што сярод загінулых ёсць грамадзяне Расеі і выхадцы з Прыднястроўя, пракуратура не пацвярджае. Пакуль апазнаныя 6 чалавек – усе яны жыхары Адэсы.

МЯ, belsat.eu, паводле dumskaya.net, unian.net

Стужка навінаў