Пажар у Адэсе згасілі. Знайшлі шмат целаў загінулых (відэа)


У Адэсе праўкраінскі актывісты ліквідавалі лагер сепаратыстаў на Куліковым полі. Тыя забарыкадаваліся ў будынку Дому прафсаюзаў непадалёк ды адстрэльваліся з агнявой зброі. Праўкраінскія актывісты выбілі ўваходныя дзверы і ўварваліся ў будынак. Праз некаторы час у будынку ўзнік пажар, хто падпаліў – пакуль невядома.
{movie}Гарыць Дом прафсаюзаў у Адэсе|right|16238{/movie}
Агнём быў ахоплены другі і чацвёрты паверх 5-павярховага будынку. Некаторыя, ратуючыся ад агню, пачалі выскокваць з выбітых вокнаў. На зямлі ляжыць шмат нерухомых целаў, некаторыя накрыты сцягамі Украіны. З будынку працягваюць эвакуаваць людзей. Колькасць загінулых удакладняецца.
{movie}Пажар у Адэсе|right|16237{/movie}
У аддзеле па сувязях з грамадскасцю Галоўнага ўпраўлення МУС у Адэскай вобласці паінфармавалі: «У бальніцы гораду звярнуліся 40 пацярпелых, параненыя 10 работнікаў міліцыі. Акрамя таго, у ходзе супрацьстаяння быў ​​здзейснены падпал будынку прафсаюзаў. У цяперашні час пажар ліквідаваны. У выніку 38 чалавек загінулі, 8 – выскачылі з вокнаў падчас пажару і 30 – задыхнуліся чадным газам».
МЯ, belsat.eu, unian.net

https://youtu.be/nItTUXonoz8

Глядзі таксама
Каментары