Наваградак атрымаў грант ад ААН і Глабальнага экалагічнага фонду


Наваградак стане адным з трох «Зялёных гарадоў» Беларусі, і ў гэтым райцэнтру дапамогуць фінансавыя сродкі ў межах праекту Праграмы развіцця ААН і Глабальнага экалагічнага фонду, паведаміў БелТА намеснік старшыні yfdfuhflcrfuf райвыканкаму Сяргей Фалюк.

На новыя энергаэфектыўныя тэхналогіі, якія будуць выкарыстаныя ў горадзе, выдзяляецца $ 600 тыс. Грошы пойдуць не толькі на сучаснае асвятленне вуліцаў, але і на праграму скарачэння выкідаў вуглякіслага газу.

Сёлета Наваградак стаў удзельнікам міжнароднай ініцыятывы «Пагадненне мэраў», у якой прымаюць удзел 5,4 тыс. гарадоў, у тым ліку і 7 беларускіх. Удзельнікі пагаднення бяруць на сябе абавязкі да 2020 года на 20 % скараціць выкіды вуглякіслага газу і на 20 % павялічыць выкарыстанне аднаўляльных крыніцаў энергіі.

Праграма «Зялёны горад», у якой бяруць удзел тры беларускія гарады: Полацк, Наваполацк і Наваградак, рэалізуецца дзякуючы падтрыманні Праграмы развіцця ААН. Агульны кошт праекту 13 млн.

Паводле кіраўніка Беларусі, урад краіны і мясцовыя ўлады дрэнна займаюцца пытаннямі экалогіі. Падчас нядаўняй нарады Аляксандр Лукашэнка ў якасці арыенціру ў пытаннях экалагічнай палітыкі прывёў краіны Еўропы.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары