У Адэсе – сутычкі, выбухі і крыкі. Ёсць загінулыя + відэа і меркаванне эксперта


У Адэсе трываюць бойкі паміж праўкраінскімі актывістамі ды людзьмі з георгіеўскімі стужкамі. У сутыкненнях ёсць пацярпелыя, украінскія медыі паведамляюць пра 4 загінулых. Актывісты за адзіную Украіну ліквідавалі лагер прарасейскіх удзельнікаў закалотаў, спаліўшы іхныя намёты.

{movie}Анатоль Зымнін: Адэса невыпадковая мэта. Пуцін рухтуе пляцоўку…|right|16224{/movie}

Каля тысячы актывістаў з украінскімі сцягамі сабраліся на Саборнай плошчы Адэсы. Актывісты выкрыквалі «Слава Украіне – героям слава! Слава нацыі – смерць ворагам! Усход і Захад разам», «Пуцін – прэч».


Live streaming video by Ustream
Амаль адразу, як актывісты рушылі ў кірунку Дэрыбасаўскай (паводле інфармацыі ўдзельнікаў праўкраінскай акцыі, там знаходзіліся прарасейскія актывісты, якія выступаюць за федэралізацыю рэгіёну) на вуліцы пачуліся выбухі ад разрыву светлашумавых гранатаў, у бок актывістаў паляцелі дымавыя шашкі і камяні.

У сваю чаргу праўкраінскія актывісты, пераважна футбольныя фанаты, пачалі выдзіраць брук і шпурляць у праціўнікаў.

Падчас сутычак загінулі 4 асобы, падае сайт 048.ua са спасылкай на прэс-службу адэскай міліцыі. Вядома пра 3 пацярпелых журналістаў і 3 параненых міліцыянтаў. Колькасць пацярпелых расце, адзначаюць медыі.

У сепаратыстаў у руках – траўматычная зброя. Паводле сведак сутыкненняў, у іх ёсць таксама аўтаматы Калашнікава. У некалькіх сепаратыстаў у руках мачэтэ, у большасці – біты, дручкі ды кактэйлі Молатава. Міліцыі пакуль не ўдаецца аднавіць парадку. Некалькі сепаратыстаў з георгіеўскімі стужкамі стрэлілі з агнявой зброі ў людзей з украінскімі сцягамі, залезшы на дах аднаго з будынкаў.

Прыхільнікі адзінай Украіны ў асноўным ўзброеныя тратуарнаю пліткаю. У якасці шчытоў яны выкарыстоўваюць вечкі ад смеццевых бакаў, дарожныя знакі ды металічныя платы.

У горадзе чуваць выбухі, крыкі, па вуліцах бегаюць узброеныя людзі. Сепарасты пачалі будаваць барыкады ў цэнтры гораду. Кажуць, што гэта гастралёры”, – напісаў у “Фэйсбуку” актывіст Віталь Уманец. Праўкраінскія актывісты таксама пачалі будаваць барыкаду.

Праўкраінскія актывісты разагналі сепаратыстаў, падае суполка “Еўрамайдан” у “Фэйсбуку”. Людзі з георгіеўскімі сцяжкамі разбегліся па дварах і вуліцах Адэсы. Тых, каго злавілі праваахоўнікі, упарта хавалі свае твары перад камерамі. На вуліцы Дэрыбасаўскай людзі знаходзяць кулі ад аўтаматаў Калашнікава і пісталетаў Макарава, пішуць у “Фэйсбуку”.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua, unian.net

https://youtu.be/ihJ1lnl44rk

Глядзі таксама
Каментары