Сепаратысты захапілі пракуратуру Данецкай вобласці – 26 пацярпелых (абноўлена+відэа)




На ўзяты штурмам будынак пракуратуры Данеччыны захопнікі павесілі свае сцягі.

Усяго каля пракуратуры сабраліся прыблізна тысяча прыхільнікаў самаабвешчанай Данецкай рэспублікі. Шмат хто з іх – са шчытамі і ў шаломах, адабраных у жаўнераў унутраных войскаў.
{movie}Штурм і захоп будынку пракуратуры Данецкай вобласці|right|16209{/movie}
Непадалёк прыпаркаваны БТР з аўтаматчыкамі. Натоўп напаў на яго з крыкам «Фашысты!» – і БТР з’ехаў.

Жаўнеры ўнутраных войскаў вымушаныя былі адыйсці ад будынку. Маладзёнаў білі і абражалі, прычым, пераважна жанчыны.

У выніку ўзброенага супрацьстаяння пры штурме пракуратуры Данецкай вобласці пацярпелі 26 чалавек, з іх 2 асобы шпіталіваныя, падаў дэпартамент аховы здароўя Данецкай абласной дзяржадміністрацыі. Траўмы – рознага характару, у тым ліку і агнявыя раненні

На месцы падзеяў працавалі тры брыгады хуткай медычнай дапамогі.
{movie}Данецк. Штурм пракуратуры.|right|16210{/movie}
Баевікі захапілі пракуратуру ў Горлаўцы і гарадскі савет у Амвросіеўцы. Абодва гарады знаходзяцца ў Данецкай вобласці.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net, ostro.org

Глядзі таксама
Каментары