У цэнтры Масквы АМАП затрымаў актывістаў з украінскім сцягам (відэа)



Грамадскія актывісты зладзілі ў Маскве шэсце з гіганцкім банерам у выглядзе ўкраінскага сцяга: сем чалавек выйшлі на праезную частку ў цэнтры гораду і рушылі ў бок Крамля, спяваючы ўкраінскі гімн. Вуліцу, якою ішлі дзеячы, перакрылі з нагоды Першамаю.

Яшчэ адна ўдзельніца раскідвала ўлёткі з наступным зместам: «Расейскі народ згуртавала не барацьба за годнае жыццё і выкананне правоў чалавека, а жахлівая правакацыя спецслужбаў, прадажнае тэлебачанне і думка «Крым наш». Людзі, абудзіцеся!».
{movie}Затрыманне праўкраінскіх актывістаў у цэнтры Масквы|right|16208{/movie}
Актывісты выкрыквалі лозунгі «Слава Украіне!». Калі да іх падышлі АМАПаўцы ды пачалі іх тузаць i заломваць рукі, некаторыя з іх не пераставалі спяваць украінскі гімн. Затрымалі чацвярых актывістаў: Кацярыну Мальдон, Ільдара Дадзіна, Максіма Чаканава і Міхаіла Удзімава. Астатнія паспелі ўцячы.

Затрыманых даставілі ў аддзяленне міліцыі. Як паведаміла Кацярына Мальдон, паліцыянты незаконна адабралі ў яе пашпарт. Актывістка схапіла са стала форменны берэт і схавала яго ў дэкальтэ. «Аддам берэтку ў абмен на пашпарт! – паведаміла Кацярына. – Праўда, мне тут пагражаюць прышыць «абразу форменнага абмундзіравання шляхам размяшчэння ў вобласць геніталіяў».

Праз тры з паловаю гадзіны актывістаў адпусцілі. Іх не сталі затрымліваць на 48 гадзінаў у сувязі са святочным графікам працы судоў.

МЯ, belsat.eu, паводле grani.ru

Глядзі таксама
Каментары