Затрыманні, наезды тэхнікаю, лаянка і пагрозы. Як працуецца журналістам? (відэа)


Каторы год Беларусь займае апошнія месцы паводле ўзроўню свабоды прэсы. Затрыманні, папярэджанні, штрафы… Журналісты даўно прызвычаіліся ісці на працу як на барыкады. Сюжэт праграмы «Маю права».

Глядзіце праграму «Маю права» штосераду а 20.25 у онлайн-трансляцыі на нашым сайце, а пасля выдання – у архіве праграмаў.

{movie}Затрыманні, наезды тэхнікаю, лаянка і пагрозы. Як працуецца журналістам? |right|16207{/movie}

«Самае балючае – гэта затрыманне і ўмяшальніцтва ў дзейнасць. Паводле нашай статыстыкі толькі з пачатку года за 3 месяцы адбылося 14 затрыманняў журналістаў», – адзначыла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна. Паводле яе, больш жорсткія захады, звязаныя з кантролем за журналістамі, адбываюцца ў сувязі з выбарчымі кампаніямі, а найперш – з прэзідэнцкімі.

Перашкаджаюць працаваць журналістам і некаторыя грамадзяне, хоць рэпарцёры абараняюць нашыя агульныя правы. Большасць жа не хоча ніякіх стасункаў з журналістамі – гэтак спакайней.

«Трэба быць шустрым, трэба быць смелым, не трэба саромецца падыходзіць да людзей. Калі ты будзеш саромецца, то людзі будуць гэта бачыць і будуць проста «пасылаць». Але нават калі ты будзеш смелы ды напорысты, не выключана, што цябе і так могуць “паслаць”», – зазначыла журналістка Таццяна Бублікава.

Журналісты не трэба грамадзянам, але да тае пары, калі нешта не прыцісне па-сапраўднаму. Тады людзі адразу знаходзяць рэпарцёраў, каб дапамаглі, бо журналістыка – гэта абарона найгалоўнейшага права – свабоды слова для ўсіх і кожнага.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў