У Амвросіеўцы захоплены гарсавет (відэа)


Звесткі пра правакацыі на першамайскія святы ва Украіне пацвердзіліся. У Данецкай вобласці каля 30 узброеных тэрарыстаў захапілі гарсавет гораду Амвросіеўка.

Сепаратысты выламалі дзверы ў адміністрацыйным будынку, калі там нікога не было. З будынку савету сепаратысты сарвалі ўкраінскі сцяг і ўсталявалі на ім сцяг так званай Данецкай народнай рэспублікі. Флаг быў заменены і на будынку раённай дзяржаўнай адміністрацыі.

{movie}Як скідалі мэра|right|16203{/movie}

{movie}Мэр Амвросіеўкі падаў у адстаўку|right|16202{/movie}

Пасля захопу баевікі паехалі да мэра гораду Ігара Склярова, які выступае за еднасць Украіны. У хатнім адзенні яго прывезлі ў гарсавет, дзе пад пагрозаю зброі прымусілі напісаць заяву аб адстаўцы. Сёння на прывакзальнай плошчы экстрэмісты збіраюцца правесці выбары «народнага мэра».

Раней галава Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў прызнаў, што ўлады не кантралююць сітуацыю на Данбасе. Таксама Турчынаў заявіў, што антытэрарыстычная аперацыя правалілася, а сепаратысты рыхтуюць дыверсіі на першамайскія святы.

ДР, belsat.eu, unian.net


https://youtu.be/Z6Q918nqZqg

Глядзі таксама
Каментары