Паўсталы з попелу (відэа)


https://youtu.be/vyZfykkkqtE
У Чэхіі знойдзены самы брудны чалавек Еўропы. Такое званне чэшскі бяздомнік Людвік Долежал атрымаў за тое, што спальвае ўсё вакол сябе.

Як піша выданне «Dailymail», У 58-гадовага мужчыны рэдкая форма разумовага разладу, блізкая да піраманіі. Кожны дзень ён шукае рэчы, якія можна спаліць, каб пасля забрацца ў гару попелу, як у ложак.

{movie}Самы брудны чалавек Еўропы|right|16204{/movie}

У вогнішча чэх кідае ўсё, ад старых апонаў да гумовых ботаў. Праз гэта ягоныя скура і адзенне набылі радыкальна чорны колер.

Некалькі гадоў таму Долежал кінуў працу. З таго часу ён жыве за кошт дапамогі ад чэшскага ўраду. Штодня ён атрымлівае каля 5 долараў, аднак чыноўнікі не давяраюць грошай аматару попелу і накіроўваюць іх у мясцовую краму, дзе бяздомны атрымлівае ежу.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары