Першамай у Каробчыцах: людзі павязалі гальштукі ды спявалі гімн СССР (фота і відэа)


Серыю травеньскіх рэтрасвятаў запланавалі ў агратурыстычным комплексе «Гарадзенскі маёнтак Каробчыцы».

Тэрыторыю вырашылі ўпрыгожыць транспарантамі са знакамітымі савецкімі лозунгамі «Міру – мір», «Мир! Труд! Май!», «Патрабуйце адстою піва». Працаўнікі комплексу надзелі піянерскую форму. У праграме – правядзенне савецкіх гульняў: у класікі, у гумку, выбівалы і «Мора хвалюецца раз», музыка савецкіх кампазітараў у выкананні жывога аркестру і савецкія танцы. Удзельнікі імпрэзы збіралі на хуткасць макулатуру з павязанымі вачыма, спаборнічалі, хто найлепш завяжа гальштук.

{movie}На Першамай у Каробчыцах спяваюць гімн СССР |right|16205{/movie}

Для дарослых будзе арганізаваная чарга па разліўное піва, а пачастункі плануюць прадаваць за кошты савецкага часу. За савецкія рублі, якія «вернуць» у абарачэнне, у рэстаране можна будзе набыць комплексны абед з баршчу і бефстраганава.

«Савецкія святы» будуць праходзіць ў маёнтку з 1 да 11 траўня.

ДР, belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў