Кітайцы навучыліся друкаваць танныя дамы (відэа)


З дапамогаю гіганцкага 3D-прынтэра кітайскія інжынеры надрукавалі першыя дамы. Яны сцвярджаюць, што ў гэтай тэхналогіі вялікая будучыня, перадусім дзякуючы нізкім коштам – адзін дом плошчаю 200 кв. метраў каштуе каля $ 5000.

{movie}Кітайцы навучыліся друкаваць танныя дамы|right|16188{/movie}

Першая такія дамы прэзентавала кітайская фірма «WinSun New Materials Company». Для пабудовы яны выкарыстоўваюць сумесь цэменту і будаўнічага смецця. Падмурак, сцены, унутраныя перагародкі і дах цалкам ёсць вынікам працы 3D-прынтэра.

Паводле прадстаўнікоў фірмы, адзін дом 3D-прынтэр «будуе» менш, чымся за адзін дзень. Распрацоўнікі падкрэсліваюць прыязнасць такіх дамоў да навакольнага асяроддзя, бо ў будаўнічую сумесь дадаюць раздробленыя адкіды – кавалкі цаглінаў, камення, шкла. «Дамы, пабудаваныя паводле традыцыйных тэхналогіяў, каштуюць даражэй, ды іх пабудова наносіць большую шкоду для наваколля. Мне падаецца, што людзям спадабаюцца нашыя дамы, і бліжэйшыя паяць гадоў працы ў нас будзе дастаткова», – гаворыць дырэктар будаўнічай фірмы Ма І Хэ.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў